Сілавікі "зачысцілі" Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік. Сярод полацкіх музейшчыкаў прайшлі ператрусы і затрыманні. Як паведамляе "Наша ніва", па папярэдніх звестках, затрымалі 8 чалавек, у тым ліку былую дырэктарку ўстановы Тамару Джумантаеву. За краты трапіў і кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.
Сілавікі забіралі камп'ютарную тэхніку. Затрыманых вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі", каментарах, лайках у сацсетках.
У лютым сёлета міністр культуры Анатоль Маркевіч абрынуўся на "здраднікаў" ва ўстановах культуры. Стала зразумела, што "зачысткі" працягнуцца.