Вы тут

Сілавікі выламалі дзверы і выбілі шкло на гаўбцы ў мінскай сям'і

Наступствы візіту сілавікоў да сям'і Пажытных / t.me/viasna96

13 красавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам да мінскай сям'і Пажытных Пятра і Маргарыты, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Каб трапіць у кватэру, сілавікі выбілі шкло на гаўбцы і выламалі дзверы. Пятра і Маргарыту затрымалі.

З чым звязаныя ператрус і затрыманне мінчукоў, праваабаронцы высвятляюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.