Вы тут

Сілавікі сарвалі марш людзей з інваліднасцю, былі затрыманні (відэа)

Бусікі сілавікоў на плошчы Калініна перад акцыяй / Радыё "Свабода"

Сілавікі сарвалі сённяшні марш людзей з інваліднасцю. 

Збор на акцыю 19 лістапада прызначылі на новым месцы — на плошчы Калініна. Аднак яшчэ да пачатку акцыі туды прыехалі мікрааўтобусы з сілавікамі. 

Калі сталі збірацца людзі, сілавікі ім перашкаджалі. Затрымалі як мінімум адну дзяўчыну — гэты момант трапіў на відэа. 

Невялікая група паспрабавала прайсці па праспекце Незалежнасці. Але сілавікі перакрылі ім дарогу непадалёк ад плошчы Калініна, побач з кавярняй "Васількі". Пасля гэтага ўдзельнікі маршу пайшлі ў бок вуліцы Кузьмы Чорнага. Іх суправаджалі бусікі з сілавікамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.