Сідорскі раскрытыкаваў працу па развіцці міжнародных аўтаперавозак

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў раскрытыкаваў працу міністэрства транспарту і камунікацый па выкананні дзяржаўнай праграмы развіцця міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў на 2003-2008 гады. Па словах прэм’ера, праграма не выконваецца на працягу некалькіх гадоў. Прэм'ер падкрэсліў, што Мінтранс ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі органамі да 15 кастрычніка павінен дапрацаваць пералік захадаў па выкананні параметраў дзяржаўнай праграмы.

Сідорскі адзначыў, што Камітэт дзяржкантролю павінен даць ацэнку гаспадарчай дзейнасці міністэрства.

Таксама ўрад да 15 кастрычніка павінен распрацаваць сістэму захадаў адказнасці і вызначыць пералік службовых асоб, якія панясуць адказнасць за невыкананне параметраў праграмы.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі