Сідорскі незадаволены падрыхтоўкай да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі выказаў незадаволенасць тым, як ідзе падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Як інфармуе БЕЛТА, такая ацэнка прагучала на паседжанні аргкамітэта па правядзенні міжнароднага форуму. Прэм'ер-міністр выказаў прэтэнзіі да Міністэрства спорту і турызму, якое, на яго думку, не забяспечвае належнай інфармацыйнай падтрымкі будучаму турніру. У прыватнасці, кіраўнік урада наракаў, што на сайце Мінспорту вядзецца зваротны адлік дзён да Гульняў у Ванкуверы-2010, але не пазначана, колькі засталося часу да чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.
Сідорскі таксама адзначыў, што слаба прыцягваюць фундатараў для будаўніцтва інфраструктуры да чэмпіянату. Ён выказаў незадаволенасць тым, што дагэтуль не зацверджаны талісман чэмпіянату свету. Міністр спорту Алег Качан растлумачыў гэта слабой актыўнасцю насельніцтва і прадпрыемстваў, для якіх нацыянальнай федэрацыяй хакею быў абвешчаны конкурс. Аднак, паколькі вартых варыянтаў мала, конкурс быў падоўжаны. Міністр спорту і турызму паабяцаў, што талісман афіцыйна будзе зацверджаны да 1 ліпеня гэтага года.