Швейцарскі канцэрн Nestlé скароціць рэкламны бюджэт у Беларусі

Лога швейцарскага канцэрну Nestlé / InVenture
Лога швейцарскага канцэрну Nestlé / InVenture

Швейцарскі канцэрн Nestlé значна скароціць рэкламны бюджэт у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным каментары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданнем RND.

У каментары канцэрн спрабуе апраўдаць сваю рэкламу на беларускім дзяржТБ адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.

"Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём падзей у Беларусі. Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазіцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усе законы і санкцы ", — патлумачыла сваю пазіцыю кампанія.

Праўда, на колькі Nestlé збіраецца скарачаць бюджэт у Беларусі і калі гэта здарыцца — не паведамляецца.

Кампанія патрапіла пад шквал крытыкі з-за рэкламы сваёй прадукцыі на дзярж ТБ пры чым, як з боку беларусаў, так і з боку еўрапейцаў. Напрыклад, нядаўна гендырэктар Nestlé Ульф Марк Шнайдер і старшыня Nestlé Поль Бюльке атрымалі ліст ад нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з заклікам да неадкладнага спынення рэкламы Nestlé "ва ўсіх кантраляваных дзяржавай беларускіх СМІ і звязанага з гэтым прамога фінансавання прапаганды злачыннага рэжыму". Па словах аўтараў ліста, ніякая іншая заходняя кампанія не фінансуе нечалавечую прапаганду на дзяржаўным беларускім тэлебачанні больш, чым Nestlé.

У 2020 годзе іншы буйны рэкламадаўца — кампанія "Марс" — адмовілася скарачаць бюджэты на рэкламу ў дзяржСМІ, заявіўшы, што яны "не прымаюць удзелу ў палітычных паўстаннях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі