Вы тут

Шведская кампанія Scandia Steel спыняе бізнес-адносіны з БМЗ

Прадукцыя Scandia Steel 

Буйная шведская кампанія Scandia Steel спыняе дзелавыя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Шведы адказваюць ад размяшчэння новых замоваў на БМЗ праз парушэнні правоў рабочых.

У сваім адказе, які прыйшоў 18 чэрвеня 2021 года на пошту Прафесійнага саюза беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB), Scandia Steel заяўляе, што "сур'ёзна ставіцца да ўсіх заяваў пра парушэнні правоў чалавека — і ў дачыненні да ўласнай дзейнасці, і да дзелавых адносінаў". "Мы падзяляем вашу занепакоенасць з нагоды выпадкаў пераследу рабочых", — цытуе ліст тэлеграм-канал "Экономика Беларуси".

Савет дырэктараў Scandia Steel вывучыў сітуацыю і вырашыў "паступова адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і адмовіцца ад размяшчэння замоў на пастаўкі ў будучыні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.