Швед Монс Зельмерлёў — пераможца “Еўрабачання-2015” (інфаграфіка)

У Вене завяршыўся 60-ты па ліку конкурс “Еўрабачанне-2015”. Як і прагназавалі букмекеры, перамогу атрымаў шведскі спявак Монс Зельмерлёў, які ўразіў выдатным спалучэннем песні і нумара. "Не важна, каго мы любім і хто мы ёсць, мы ўсе - героі", – так каментуе Монс сваю перамогу.

Літаральна на пяты шведу наступала расіянка Паліна Гагарына, якой букмекеры прарочылі другое месца. Цёплая рэакцыя публікі настолькі кранула спявачку, што яна расплакалася (у мінулым годзе, нагадаем, расіянкі сёстры Талмачовы былі асвістаныя гледачамі). Магчыма менавіта эмацыйны стан Паліны сыграў сваю ролю, бо ў вакальным плане яна выглядала слабей, чым у паўфінале. Дарэчы, падчас аб’яўлення вынікаў Паліну падтрымлівала Канчыта Вурст: сяброўства спявачак актыўна крытыкуецца ў расійскім інтэрнэце.

Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання" (відэа)

На трэцім месцы апынулася італьянскае трыа Il Volo, чацвёрты радок заняў бельгіец Лёік Нотэ, а замкнуў першую пяцёрку аўстраліец Гай Себасцьян. Дарэчы, жыхарам Аўстраліі, якія гэтым разам таксама былі ўцягнутыя ў авантуру, давялося ўставаць а пятай раніцы, каб падтрымаць Гая і аддаць галасы за  сваіх фаварытаў.

12 балаў Беларусь паставіла Расіі, 10 – Швецыі, 8 – Бельгіі.

У Вене сёння пройдзе фінал "Еўрабачання—2015" (інфаграфіка)

Адкрыў фінал конкурсу палёт над “Вінэ Штадтхале” Канчыты Вурст – барадатай спявачкі, якая прынесла перамогу Аўстрыі ў мінулым годзе. А таксама парад сцягаў – усіх 40 краін удзельніц Еўрабачання.

Упершыню на “Еўрабачанні” таксама выступілі жывыя музыкі: у выкананні хору, аркестрантаў і салістаў на чале з перкусіяністам Марцінам Грубенгерам перад гледачамі паўстала ўся багатая музычная гісторыя Аўстрыі, якая паступова перарасла ў сапраўдны карнавал.

Круглякоў: У нас дзяржаўны кантроль, адсюль і такія вынікі на "Еўрабачанні"

Нагадаем, прадстаўнік Беларусі Юзары і Маймуна выступілі ў першым паўфінале конкурсу, але, на жаль, у фінал не выйшлі.

Ціхановіч: Uzari & Maimuna слаба адыгралі дуэт, ды і песня...

Фота: www.eurovision.tv, abcnews.go.com, www.kirotv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі