Швецыя заклапочаная станам дэмакратыі ў Беларусі

Швецыя вельмі заклапочаная станам дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік гэтай краіны ў Савеце Еўропы, амбасадар Пер Сьёргрэн. "Беларусь і яе дэмакратычнае развіццё вельмі важныя для Савета Еўропы і Швецыі", - сказаў ён у інтэрв'ю БелаПАН. Каментуючы ліст парламентарыяў ПАСЕ да ўрадаў еўрапейскіх краін з просьбай знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзян, спадар Пер Сьёргрэн адзначыў, што гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі ЕС. Тым не менш, ён падкрэсліў, што ў Савеце Еўропы "разумеюць важнасць кантактаў паміж людзьмі, асабліва моладзю, і ўсяляк іх падтрымліваюць". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі