Швецыя і Фінляндыя падпісалі пратаколы аб уступленні ў NATO

З гэтага часу Швецыя і Фінляндыя могуць прымаць удзел ва ўсіх пасяджэннях Паўночнаатлантычнага альянсу / Reuters
З гэтага часу Швецыя і Фінляндыя могуць прымаць удзел ва ўсіх пасяджэннях Паўночнаатлантычнага альянсу / Reuters

Паслы 30 краін NATO ў аўторак, 5 ліпеня, падпісалі пратаколы аб далучэнні да альянсу Фінляндыі і Швецыі. З боку Хельсінкі і Стакгольма подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі МЗС.

"Абедзве краіны афіцыйна пацвердзілі сваё жаданне і здольнасць выконваць палітычныя, юрыдычныя і ваенныя абавязацельствы, прадугледжаныя сяброўствам у NATO",цытуе пратакол аб далучэнні да альянсу Deutsche Welle.

З гэтага часу Швецыя і Фінляндыя могуць прымаць удзел ва ўсіх пасяджэннях Паўночнаатлантычнага альянсу, але пакуль не маюць права голасу.

Уступіць у NATO Швецыя і Фінляндыя вырашылі пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Першапачаткова былі асцярогі, што супраць прыёму ў Альянс скандынаўскіх краін выступіць Турцыя, але турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган на саміце NATO ў канцы чэрвеня даў дабро. Анкара зняла пярэчанні пасля таго, як Швецыя і Фінляндыя пагадзілася экстрадаваць у Турцыю меркаваных курдскіх экстрэмістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі