Вы тут

Шуневіч — пра справу Мацкевіча: Супрацоўнікі міліцыі дапусцілі памылку

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў справу філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Міліцыянеры склалі на яго адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Мінску 15 лютага, хаця ён у той дзень быў за мяжой.

Уладзімір Мацкевіч: Прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці будзе складана

Міліцыянер на судзе: Мацкевіча не ведаю, але на акцыі яго пазнаў!

Шуневіч кажа, што знаёмы з гэтай справай: "Разбіральніцтва будзем праводзіць. Адназначна магу заявіць, што супрацоўнікі міліцыі дапусцілі памылку ў ідэнтыфікацыі асобы чалавека. Падставай для памылкі стала яго дастаткова сур'ёзнае візуальнае падабенства з удзельнікам гэтага мерапрыемства. Гэта я сам асабіста правяраў".

Па словах Шуневіча, дзеянням супрацоўнікаў міліцыі будзе дадзена ацэнка па выніках расследавання. Аднак ужо цяпер відавочна, што яны не мелі рацыі, што здарылася памылка, адзначыў міністр.