Шуневіч: Людзей, якія не давяраюць міліцыі, усё менш

Фота: Intex-press
Фота: Intex-press

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што ў Беларусі зніжаецца ўзровень злачыннасці. Разам з гэтым расце ўзровень даверу да міліцыі.

"Цяпер застаецца ўсё менш людзей, якія не давяраюць цалкам міліцыі. У людзей становіцца менш падстаў да нас звяртацца. Мы ўсё больш "незаўважна" робім вельмі прыкметную працу. Абароненасць нашых грамадзян знаходзіцца на досыць высокім узроўні", — сказаў Шуневіч.

Два гады таму маніторынг грамадскай думкі паказаў, што ўзровень даверу да органаў унутраных спраў ледзь перавысіў 65%. У 2018 годзе сацапытанку аб эфектыўнасці працы міліцыі правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. Аднак яго вынікі публікуюцца дазавана.

Напрыклад, вядома, што за апошнія 5 гадоў кожны сёмы беларус звяртаўся ў міліцыю. Усе неабходныя меры органы ўнутраных спраў прадпрымалі крыху больш як у палове зваротаў. І толькі 70% з тых, хто тэлефанаваў па нумары "102" адказалі, што міліцыянты рэагавалі на заявы аператыўна і прыязджалі хутка.

Каля 40% апытаных лічаць барацьбу з п'янствам эфектыўнай. Пры гэтым каля 37% рэспандэнтаў кажуць пра меры антыалкагольнай палітыкі як пра непатрэбныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі