Штурм Херсона і снарад ў радзільні: хроніка баявых дзеянняў ва Украіне

Вайсковая частка ў горадзе Ахтырка пасля абстрэлу​ / @uniannet
Вайсковая частка ў горадзе Ахтырка пасля абстрэлу​ / @uniannet

Больш за 70 чалавек загінулі напярэдадні вечарам пасля ракетнага абстрэлу вайсковай часткі ў горадзе Ахтырка ў Сумскай вобласці. Украінскія СМІ мяркуюць, што па частцы стралялі рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Град".

Аб колькасці ахвяр паведамляе рэсурс censor.net са спасылкай на мясцовую адміністрацыю.

"Загінулых шмат. Цяпер рыхтуюць месца на могілках − пад 70 памерлых ўкраінскіх байцоў", − гаворыцца ў паведамленні мясцовай адміністрацыі.

Штурм Херсона и попадание снаряда в роддом: хроника боевых действий в Украине
Разбор завалаў у Ахтырцы / @uniannet

Акрамя таго, мінулай ноччу расійскія войскі штурмавалі Херсон, паведамляе hromadske.ua.

Паводле звестак медыярэсурса, мінулай ноччу недалёка ад Кіева расійскі снарад трапіў у радзільню прыватнай сеткі "Адоніс". Людзей паспелі эвакуіраваць. Але будынак атрымаў вялікія пашкоджанні.

Масіраванаму ўдару быў падвергнуты Харкаў. Ракеты ляцелі і ў жылыя дамы, і ў цэнтр горада, падалі прама на цэнтральнай плошчы Свабоды. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што за гэты абстрэл Харкава расійскіх вайскоўцаў чакае міжнародны трыбунал.

"Мірны горад, мірныя жылыя раёны, ні аднаго ваеннага аб'екта. Дзясяткі запісаў відавочцаў даказваюць, што гэта не асобны Ілжывы залп, а свядомае знішчэнне людзей. Рускія ведалі, куды страляюць. За гэтае злачынства дакладна будзе трыбунал, міжнародны. Гэта парушэнне ўсіх канвенцый", — заявіў ён.

Марыупаль знаходзіцца пад кантролем украінскай арміі, але ў выніку авіяналёту горад застаўся практычна без паставак электраэнергіі.

Украінскі рэсурс таксама паведамляе, што падчас налёту расійскай авіяцыі на Васількоў і Бровары знішчальнікі УСУ збілі два расійскія самалёты, яшчэ тры самалёты РФ былі збітыя комплексамі С-300.

У Генштабе УСУ мінулай ноччу казалі, што "праціўнік губляе свой наступальны патэнцыял", але нягледзячы на гэта,"ён працягвае наносіць агнявыя ўдары па ваенных і грамадзянскіх аб'ектах і працягвае весці разведку самалётамі УС РФ, у тым ліку з выкарыстаннем паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь".

Тым часам, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызнаў, што сярод чачэнцаў, якіх ён адправіў ваяваць ва Украіну, ёсць страты.

"Двое памерла, яшчэ шасцёра атрымалі раненні рознай ступені", напісаў ён у telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі