Штрафы для ІП за гандаль без сертыфікатаў могуць знізіць у 100 разоў

Штрафы для ІП за гандаль без сертыфікатаў могуць знізіць у 100 разоў

Штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца зменшыць у 100 разоў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пятра Арушаньянца, ніжняя планка такіх штрафаў можа скласці 2 базавыя велічыні.

На сёння за парушэнне ўказу №222 прадпрымальнікі абавязаныя заплаціць ад 200 да 500 базавых велічынь. Нават калі іпэшнік гандлюе дробнымі партыямі тавараў, санкцыі непрапарцыйныя яго віне. Менавіта таму дэпартамент прадпрымальніцтва ўносіць прапанову пра зніжэнне штрафаў.

З 1 студзеня 2016 года ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі, прыдатнымі для краін Мытнага саюза. Аднак большая частка беларускіх іпэшнікаў прызвычаілася закупляць тавары замежнай вытворчасці на расійскіх аптовых базах, дзе не даюць патрэбных дакументаў. Гэты тавар больш разнастайны і таннейшы за беларускі. Увядзенне новых правілаў прымусіла большасць прадпрымальнікаў прыпыніць працу. У Мінску і ў іншых гарадах прайшоў шэраг акцыяў пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу.

Беларускія ўлады катэгарычна адмаўляюцца адмяняць указ №222, супраць якога і выступаюць прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі