Вы тут

Што значыць падалі заявы на Лукашэнку?! Тлумачыць Уладзімір Астапенка з НАУ

Лукашэнка vs універсальная юрысдыкцыя

Дзесяць беларусаў падалі ў нямецкую пракуратуру заявы пра тое, што Аляксандр Лукашэнка здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці. Расследаваць справу будуць у межах універсальнай юрысдыкцыі. Прэцэдэнт такога расследавання ў Нямеччыне ўжо ёсць — яно праводзілася ў дачыненні да рэжыму Башара Асада ў Сірыі.

Але Асад жыве, у вус не дуе і працягвае кіраваць Сірыяй. А пра расследаванне па падобных заявах, пададзеных летась у генпракуратуру Літвы, нешта нічога не чуваць. Ці ёсць рэальныя перспектывы ў такіх заяваў?

Размаўляем пра гэта з Уладзімірам Астапенкам, прадстаўніком НАУ, адказным за шматбаковую дыпламатыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.