Што вядома пра катастрофу пасажырскага самалёта пад Масквой

Што вядома пра катастрофу пасажырскага самалёта пад Масквой

У Расіі працягваюць расследаваць абставіны катастрофы пасажырскага самалёта Ан-148 “Саратаўскіх авіяліній”, які ляцеў з Масквы ў Орск у Аранбургскую вобласць. Ён разбіўся 11 лютага праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорта Дамадзедава ў раёне падмаскоўнага населенага пункта Сцяпанаўскае. На борце былі 65 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажу. Ніхто не выжыў. Абломкі самалёта раскіданыя ў радыусе кіламетра.

Версія пра сутыкненне самалёта з паштовым верталётам (на месцы крушэння знайшлі раскіданую пошту, але высветлілася, што яна была на самалёце) не пацвердзілася, інфармуе meduza.io. Такім чынам пра прычыны падзення самалёта пакуль нічога невядома. Разглядаюцца самыя розныя версіі, у тым ліку неспрыяльныя ўмовы надвор’я, чалавечы фактар, тэхнічны стан самалёта. Ратавальнікі ўжо знайшлі чорную скрыню. На месцы працуюць следчыя. Па некаторых звестках, ужо вядома, што слядоў выбухоўкі не выяўлена. Мяркуецца, што самалёт разваліўся на часткі ад удару аб зямлю.

Што вядома пра катастрофу пасажырскага самалёта пад Масквой
Фота: Google Landsat / Copernicus

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі