Вы тут

Што такое “Оньдэ” і ці трэба саромецца сваёй гаворкі?

Аляксей Дзікавіцкі / Еўрарадыё

Нягледзячы на ўсё, што адбываецца ў Беларусі (а можа, насуперак гэтаму), беларуская культура працягвае жыць і беларускія творцы працягваюць пісаць творы і выдаваць кнігі. Здаецца нават, што падзеі апошняга года сталі штуршком і свае літаратурныя таленты выявілі людзі, якія, можа, і самі ад сябе такога не чакалі. Вось і Аляксей Дзікавіцкі выдаў кнігу вершаў і апавяданняў на палескай гаворцы пад загадкавай назвай “Оньдэ”.

Ці час цяпер для творчасці і якая галоўная ідэя кнігі? Губляе ці выйграе кніга ад  мовы, на якой напісаныя творы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат” пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.