Што новага ў пагадненні аб сумеснай ахове паветраных межаў, падпісаным Пуціным

Што новага ў пагадненні аб сумеснай ахове паветраных межаў, падпісаным Пуціным

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ухваліў змены ў Пагадненне паміж РФ і Беларуссю аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы. Гэты закон ужо ратыфікаваны як расійскімі, так і беларускімі парламентарыямі.

Па словах ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, ніякіх грунтоўных змен у гэтае пагадненне паміж краінамі, якое дзейнічае з 3 лютага 2009 года, не ўносіцца. І ніякай небяспекі суверэнітэту нашай краіны яны не нясуць. Размова ідзе проста пра удасканальванне юрыдычных аспектаў пагаднення.

Алесін: “У мірны час, да надыходу непасрэднай пагрозы агрэсіі, усё застаецца так, як цяпер ― камандуе ўсім галоўнакамандуючы ў межах Беларусі. Гэтак жа і ў Расіі. А вось у выпадку надыходу перыяду напярэдадні агрэсіі, там ужо павінна пачаць дзейнічаць Пагадненне аб адзінай рэгіянальнай сістэме супрацьпаветранай абароны”.

Нягледзячы на змены, унесеныя ў пагадненне, кажа Аляксандр Алесін, так і застаецца не вырашаным адно тонкае пытанне: калі ў мірны час паветраную прастору Беларусі парушыць замежны самалёт, то хто будзе аддаваць загады ― камандуючы рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны з каманднага пункта пад Масквой ці ўсё будзе рабіцца ў адпаведнасці з загадамі галоўнакамандуючага Беларусі Аляксандра Лукашэнкі?

Гэтае пытанне вельмі складанае, пакуль яно адкладзенае, і яго няма сярод ухваленых цяпер зменаў у пагадненне паміж РФ і Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі