Што Лукашэнка гаварыў пра "вагнераўцаў" у дзень іх прыезду ў Беларусь

Што Лукашэнка гаварыў пра "вагнераўцаў" у дзень іх прыезду ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка апошнім часам дэманструе прадбачанне пэўных падзей. Так было з затрыманнем Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. А 24 ліпеня беларускі кіраўнік наведаў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. Ён выступаў перад вайскоўцамі і, можна сказаць, згадаў пра... "вагнераўцаў".

"На майдан, калі сваіх няма (у нас замала "майданутых"), іх падцягнуць збоку, распавядаў Лукашэнка. — Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК [прыватнай ваеннай кампаніі] па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах".

Пасля гэтых яго слоў асацыяцыя была ў асноўным з расійскай прыватнай кампаніяй "Вагнер", байцы якой ваююць у гарачых кропках па ўсім свеце. І вось 29 ліпеня афіцыйныя беларускія СМІ паведамілі пра затрыманне ў нашай краіне 33 баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Сцвярджаецца, што яны прыбылі ў Мінск "у ноч з 24 на 25 ліпеня". Атрымліваецца, што Аляксандр Лукашэнка прадбачыў гэта. Хаця, безумоўна, нельга выключаць простага супадзення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі