Што будзе, калі Украіна раптам прайграе вайну? Ёсць адказ — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

Аналітыкі звычайна не любяць прагназаваць будучыню, але вырашылі адказаць на пытанне: што будзе са светам, калі Расія выйграе вайну? Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.    

Google пацвердзіла, што наўмысна запавольвае YouTube, але не ва ўсіх браўзерах

Нядаўна шматлікія карыстальнікі пачалі скардзіцца на тое, што Google дадала штучную 5-секундную затрымку падчас загрузкі відэа ў YouTube праз іншы браўзер. "Фішка" распаўсюджваецца, напрыклад, на Firefox і Opera.

Сёння Google адрэагавала на скаргі людзей і фактычна пацвердзіла, што наўмысна запавольвае працу YouTube. Аднак адзначыла, што выбар браўзера не ўплывае на хуткасць загрузкі ролікаў, піша Android Authority.

Паводле Google, гэта не збой і не памылка. Такім чынам кампанія змагаецца з пашырэннямі для блакавання рэкламы кшталту "AdBlock". Каб пазбавіцца ад запаволення, кампанія параіла выдаліць блакавальнік або аформіць платную падпіску YouTube Premium, дзе няма рэкламных інтэграцый.

Хоць кампанія абвергла залежнасць хуткасці загрузкі ад браўзера, ёсць звесткі, што прыкметная затрымка падчас загрузкі інтэрфейсу YouTube знікае пасля пераходу з іншых браўзераў на браўзэр Chrome, які распрацаваны самой Google.

У NATO новы фаварыт

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ стаў фаварытам гонкі за пасаду генеральнага сакратара NATO, калі Енс Столтэнберг пойдзе ў адстаўку ў наступным годзе. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Што будзе, калі Украіна раптам прайграе вайну? Ёсць адказ — #ІхНоравы
Марк Рутэ / Reuters

Адзначаецца, што, нягледзячы на тое, што гэта яшчэ не вырашана, бо да гонкі можа далучыцца больш кандыдатаў, 56-гадовы Рутэ ўжо атрымаў падтрымку многіх саюзнікаў адносна таго, каб заняць пасаду пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Столтэнберга.

Рутэ завяршае 13-гадовую працу на пасадзе прэм'ер-міністра Нідэрландаў. Ён заявіў, што сыдзе з палітыкі пасля фармавання новага кабінета па выніках выбараў, якія адбудуцца ў сераду.

Выданне падкрэслівае, што роля генеральнага сакратара NATO і надалей будзе заставацца крытычнай, бо вайна Расіі з Украінай зацягнецца на гады.

"Кіраўніку NATO трэба будзе пазбегнуць больш шырокай эскалацыі паміж Альянсам і Расіяй, а таксама заахвочваць саюзнікаў падтрымліваць ваенную і фінансавую падтрымку Украіны, бо грамадскасць пачынае стамляцца ад расходаў", — піша СМІ.

Аналітыкі змадэлявалі сітуацыю пры ўмове паразы Украіны

Калі Расія не пацярпіць ваеннай паразы ва Украіне і не пачне ўнутраную палітычную трансфармацыю, ужо праз 6-10 гадоў яна цалкам адновіцца ад панесеных ва Украіне стратаў. Больш за тое, улічваючы працэсы, якія адбываюцца ў Расіі, яна здольная ў такім выпадку павялічыць свой ваенны патэнцыял да таго ўзроўню, які дазволіць ёй пачаць поўнамаштабную вайну супраць NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі