Вы тут

Штаб-кватэра Imaguru адкрылася ў Мадрыдзе

Imaguru / "Народная воля"

Стартап-хаб Imaguru адкрыў штаб-кватэру ў Мадрыдзе і збіраецца ў хуткім часе адкрыць новыя хабы ў іншых еўрапейскіх гарадах, у тым ліку і ў Вільні. Пра гэта напісана на старонцы хабу ў фэйсбуку.

За два месяцы з моманту закрыцця ўладамі хабу ў Мінску, Imaguru здолелі шмат чаго зрабіць. Вось як выглядае іх справаздача.

Па-першае, Imaguru правёў анлайн дэма-дзень акселератару TechMinsk, запусціў адукацыйную праграму для стартапаў на ранняй стадыі — Imaguru Startup Lab, якую скончылі каля 20 беларускіх стартапаў, і правёшў 3 хакатоны. А яшчэ беларускі хаб удзельнічаў у стартап- канфэрэнцыі Startup Fair ў Літве і заключыў партнёрскае пагадненне з Google for startups.

Imaguru — першы беларускі клуб для інавацыйных кампаній, адкрыты ў 2013 годзе. Яго мэта — дапамога беларускаму інавацыйнаму бізнесу Беларусі. Дзякуючы Imaguru з'явілася больш за 300 стартапаў.

У красавіку 2021 году завод "Гарызонт" разарваў дамову арэнды з хабам. Кіраўнікі Imaguru звязваюць гэта з грамадзянскай пазіцыяй кампаніі — 26 жніўня 2020 года яна далучылася да нацыянальнага страйку. У сакавіку 2021-га хаб наведалі наведалі сілавікі, затрымаўшы шмат чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.