Штаб Бабарыкі прапаноўвае рабіць з выбарчых участкаў стрымы

Штаб Бабарыкі прапаноўвае рабіць з выбарчых участкаў стрымы

Юрыст Максім Знак з выбарчага штаба Віктара Бабарыкі прапанаваў рабіць стрымы з выбачых участкаў. Прапанова прагучала ў адказ на рашэнне Цэнтрвыбаркама абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках. 

У сваім стрыме Максім Знак паведаміў, што рашэнне ЦВК зменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках не было нечаканым. Па яго словах, цяпер на ўчастак назіральнікаў будуць запускаць у парадку чаргі: хто зарэгістраваўся раней, той і зможа быць назіральнікам. Дарэчы, ад прадзяржаўных арганізацыяў, кшталту БРСМ і "Белай Русі", ужо зарэгістравана каля 30 тысяч назіральнікаў.

У такой сітуацыі Знак прапаноўвае два варыянты. Першы — абскарджваць пастанову ЦВК. Праўда, сам юрыст не верыць, што гэта дасць плён. 

Другі варыянт — паставіць на кожным участку відэатрансляцыю са стрымам, каб кожны ахвочы мог бачыць, што там адбываецца. На думку Знака, стрымы дапамогуць гарантаваць, што назіральнікі не заразяцца інфекцыяй, а пры гэтым кожны ахвочы зможа пераканацца ў сумленнасці выбараў.

У сённяшнім інтэрв'ю парталу TUT.by, якое давалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, прагучала прапанова забяспечыць усе ўчасткі камерамі за кошт іх аб'яднанага штаба. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі