Шпіталізавалі кіроўцу аўтобуса, які з'ехаў у кювет у Полацкім раёне

Шпіталізавалі кіроўцу аўтобуса, які з'ехаў у кювет у Полацкім раёне

Шпіталізавалі кіроўцу аўтобуса, які ўдзень 9 студзеня з'ехаў у кювет у Полацкім раёне. Як паведамляла Еўрарадыё, рэйсавы аўтобус ехаў з Полацка ў Наваполацк, у яго салоне былі 25 пасажыраў. Раптоўна ён выехаў на сустрэчную паласу, а пасля і ў кювет (у гэты момант МАЗ рухаўся з хуткасцю 35-40 км за гадзіну). Высветлілася, што 58-гадоваму кіроўцу стала кепска і ён страціў прытомнасць.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама, траўмы атрымалі двое пасажыраў: 45-гадовы мужчына, які ўдарыўся каленам, і 26-гадовая дзяўчына, у яе пералом перадплечча.

Шпіталізавалі кіроўцу аўтобуса, які з'ехаў у кювет у Полацкім раёне
Фота: vk.com/2gorodaby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі