У Полацкім раёне аўтобус з пасажырамі апынуўся ў кювеце (фота)

У Полацкім раёне аўтобус з пасажырамі апынуўся ў кювеце (фота)

У Полацкім раёне рэйсавы аўтобус з пасажырамі апынуўся ў кювеце. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 9 студзеня, каля вёскі Ропна. На месцы ДТЗ быў ускладнёны рух транспарту, ДАІ высвятляла ўсе абставіны. У сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі з месца здарэння.

БЕЛТА дадае, што кіроўца страціў прытомнасць падчас руху. Аўтобус ехаў з Полацка ў Наваполацк, у яго салоне былі 25 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 2 пасажыры.

У Полацкім раёне аўтобус з пасажырамі апынуўся ў кювеце (фота)
Фота: vk.com/2gorodaby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі