Шоў-суд над “балаганам” сучаснага мастацтва

Ужо год, як у Мінску працуе галерэя сучаснага мастацтва “Ў”. На свой першы юбілей галерысты далі магчымасць усім прыхільнікам і крытыкам іх дзейнасці выказацца і зладзілі грамадскі суд у сценах сваёй жа галерэі.
Вядома, суд быў не сапраўдны, а збольшага пастановачны, і часамі падобны на шоў, але падчас яго давялося па-сапраўднаму паспрачацца і ўсебакова разгледзець два пытанні:

“Ці можна назваць сучасным мастацтвам тое, што прадстаўлена ў галерэі?” і “Ці патрэбна каму-небудзь тое, чым займаецца галерэя, можа, пункт прыёму бутэлек на гэтым месцы быў бы больш карысным?”

Суддзёй выступіў беларускі бард Віктар Шалкевіч, абвінаваўцам – Максім Жбанкоў і Дзмітры Кароль, абаронай – Вольга Шпарага і Ілля Прохараў.

У якасці прысяжнага, разам з мастакамі і журналістамі, галерэю “Ў” судзіла Еўрарадыё. І вось прысуд:

“5 год папраўчых прац” і “раз на тыдзень прымаць бутэлькі... з суседняй кніжнай лаўкі”.

Неўзабаве – рэпартаж з фота і самымі слушнымі рэплікамі з шоў-суда.

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі