ШОС, АДКБ, ААН і вайна Лукашэнкі з могілкамі — стрым з Фрыдманам

ШОС, АДКБ, ААН і вайна Лукашэнкі з могілкамі — стрым з Фрыдманам

Не сакрэт, што на Беларусь і беларусаў ўплываюць не толькі тыя падзеі, якія адбываюцца з імі непасрэдна. І гэта не толькі тыя падзеі, ад якіх да мяжы з Беларуссю недалёка. Як, да прыкладу, вайна ва Украіне, у якую, хай сабе і не войскам, але наша краіна ўцягнутая. Ваенныя канфлікты паміж Арменіяй і Азербайджанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам, геапалітычныя гульні Кітая з Расіяй і ЗША, санкцыі Захаду і амбіцыі Турцыі — усё гэта і шмат што іншага, што адбываецца ў свеце, уплывае на нас і нашу краіну тым ці іншым чынам.

Ці будуць спробы рэанімаваць "труп" АДКБ і якія наступствы будзе мець нежыццяздольнасць гэтай арганізацыі? Ці атрымаецца ў Крамля напалохаць шараговых грамадзян ЕС ядзернай вайной і марознай зімой? Ці засталіся на Захадзе здольныя паверыць Лукашэнку і распачаць з ім перамовы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі