Шольц расказаў, што Пуцін насамрэч думае пра Беларусь

Канцлер Германіі Олаф Шольц расказаў, што Уладзімір Пуцін насамрэч думае пра Беларусь. Яшчэ перад пачаткам вайны расійскі прэзідэнт гаварыў яму, што наша краіна, як і Украіна, не павінна быць незалежнай дзяржавай, піша Welt.

У той час Шольц спрабаваў пераканаць Пуціна, што NATО не з'яўляецца пагрозай для Расіі. Ён гаварыў яму, што Украіна не ўступіць у альянс у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Олаф Шольц таксама заявіў, што Уладзімір Пуцін пачаў вайну па "зусім абсурдных прычынах".

"Гэта вайна, якую Пуцін, Расія пачала, відавочна, з намерам заваяваць суседнюю краіну, — кажа цяпер канцлер Германіі. — Я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.