Шматпакутная нарвежская яхта зноў зламалася ў Беларусі

Шматпакутная нарвежская яхта зноў зламалася ў Беларусі

Шматпакутная нарвежская яхта зноў зламалася ў Беларусі. Здарылася гэта ў нядзелю на Дняпры ў Брагінскім раёне.

Як паведамляла Еўрарадыё, група нарвежскіх тэлежурналістаў вырашылі на яхце дабрацца з Фінляндыі праз Расію, Беларусь і Украіну ў Турцыю. З Хельсінкі яны выйшлі 17 жніўня, у пачатку верасня па Дняпры пачалі падарожжа па Беларусі. У Дубровенскім раёне яхта села на мель і яе ратавалі супрацоўнікі МНС. Пасля ўзніклі праблемы з рухавіком, яго беларусы дапамаглі адрамантаваць у Рэчыцы. У Брагінскім раёне супрацоўнікі МНС дапамагалі адрамантаваць вінт рулявога кіравання. Для гэтага давялося задзейнічаць вадалазаў. Работы былі завершаны позна ўвечары ў нядзелю, інфармуе прэс-служба МНС Беларусі. Далей шматпакутнай яхтай давядзецца апекавацца ўжо ўкраінскім ратавальнікам.

Шматпакутная нарвежская яхта зноў зламалася ў Беларусі
Фота: dneprovec.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі