Школьнік сказаў Лукашэнку пра адсутнасць зарадак для тэлефона на кожным прыпынку

Школьнік сказаў Лукашэнку пра адсутнасць зарадак для тэлефона на кожным прыпынку

2 верасня Аляксандр Лукашэнка пабываў на ўроку ў 10-м класе ў мінскай СШ № 93. Ён паразмаўляў з вучнямі. Як інфармуе sb.by, адзін хлопец прапанаваў Лукашэнку зрабіць больш дасканалай тэхналогію разліку за пакупкі. Напрыклад, па адбітку пальца. Таксама ён распавёў кіраўніку дзяржавы пра адсутнасць зарадак для мабільнага тэлефона на кожным прыпынку грамадскага транспарту.

У адказ Аляксандр Лукашэнка расказаў вучню і яго аднагодкам пра небяспеку залежнасці ад гаджэтаў: і для здароўя, і ў плане бяспекі персанальных звестак.

"У школу, калі вы і прынеслі [мабільны тэлефон], ён не павінен вам замінаць, — гаварыў Лукашэнка. — Вы трапляеце ў жорсткую залежнасць. Паверце, вы трапляеце ў залежнасць ад прагрэсу нашага грамадства. Гэта кепска".

Кіраўнік дзяржавы параіў школьнікам не губляць кантакт "з традыцыйнымі носьбітамі ведаў — [папяровымі] кнігамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі