Вы тут

Шэры кардынал Шэйман сыходзіць у адстаўку: 10 фактаў пра паплечніка Лукашэнкі

Віктар Шэйман побач з Аляксандрам Лукашэнкам з 90-х​

Мінулым летам Аляксандр Лукашэнка, успамінаючы 1990-я, гаварыў: з самых адчайных паплечнікаў таго часу "адзін Шэйман і яшчэ пару чалавек" засталіся. І вось 11 чэрвеня Шэйман сыходзіць у адстаўку.

Нават у Афрыцы ведаюць, што Шэйман — найбліжэйшы да Лукашэнкі чалавек. За доўгае палітычнае жыццё ён змяніў некалькі высокіх дзяржаўных пасад. Вось чым Віктар Шэйман запомніцца ў Беларусі.

1. Два депутаты

Лукашэнка і Шэйман разам з самага пачатку 1990-х. Абодва былі абраныя ў Вярхоўны Савет 12-га склікання. Праз чатыры гады, у 1994-м, Віктар Шэйман падтрымаў Аляксандра Лукашэнку ў яго першай перадвыбарчай кампаніі.

Шэйман даўно "стаіць на варце" / з газет 1996-га

2. Першы “замах”

Падчас першага ў жыцці Лукашэнкі “замаху” на яго жыццё Шэйман таксама быў побач. Літаральна — у адным аўто.

СМІ тады паведамілі: за пяць дзён да першага тура выбараў 1994 года на шляху з Віцебска ў райцэнтр Лёзна аўтамабіль Лукашэнкі абстралялі. "Мерсэдэс ішоў з хуткасцю 120 кіламетраў у гадзіну, калі яго абагнала цёмная іншамарка. Пачуўшы два хлапкі і зразумеўшы, што іх абстрэльваюць, Ціцянкоў у афекце апусціў галаву на руль, а калі падняў яе, то на шашы да самага гарызонту ўжо не ўбачыў сігнальных агнёў машыны "зладзеяў". Ён рэзка затармазіў. Спыніліся на абочыне і выявілі, што левыя заднія дзверы "Мерсэдэса" прашытыя куляй", — аднаўляе падзеі журналістка"Советской Белоруссии".

Аднак следчая група, якая прыбыла на месца здарэння на наступны дзень, не выявіла на асфальце слядоў экстранага тармажэння. Акрамя таго, каб усадзіць кулю ў дзверы так, як яна ўвайшла туды, "налётчык" павінен быў страляць над дахам іншамаркі, стоячы ва ўвесь рост на яе падножцы. Пры хуткасці ў 130-140 км у гадзіну гэта наўрад ці было магчыма.

 

3. Першы дзаржсакратар першага Саўбеза

Праз некалькі тыдняў пасля перамогі на выбарах Аляксандр Лукашэнка створыць Савет бяспекі. У той жа дзень дзяржсакратаром Савета бяспекі стане Віктар Шэйман.

4. Пісталет Шэймана

"Вы хочаце ў 90-я? Каб краіну падзялілі на сектары і збіралі даніну? Я гэтага не хачу, і пры мне гэтага не будзе, — успамінаў пра цяжкі час Лукашэнка. — Не будзе, пакуль я жывы, а не толькі пакуль я прэзідэнт. Я гэта ўсё на сваіх плячах выцягнуў. Сёння засталіся адзін Шэйман і яшчэ пару чалавек, якія з пісталетамі хадзілі, ездзілі, знішчаючы падонкаў".

Гэта пра барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, якая тады лютавала ў Беларусі. "Банда Марозава" і іншыя — якія рабавалі фуры і абклалі данінай рынкі — былі ў літаральным сэнсе ліквідаваны фізічна. Пісталет у руках Шэймана — гэта не метафара.

"Зніклых" успамінаюць да гэтага часу

6. 15 гадоў пад санкцыямі

На выбарах 2006 года Шэйман быў кіраўніком штаба Лукашэнкі. Пасля таго, як пратэстоўцаў разагналі сілавікі, а кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў затрыманы, Шэйман разам з Лукашэнкам трапіў пад санкцыі ЕС і ЗША. І знаходзіцца пад імі да гэтага часу.

7. Ведаюць нават у Зімбабвэ

Затое Шэйман больш чым ўязны ў іншыя, даволі складаныя, краіны — на Афрыканскім кантыненце і ў Лацінскай Амерыцы. У канцы траўня, калі на заходнім кірунку жадаючых працаваць з беларускім рэжымам засталося на тры дні, Лукашэнка асабіста даручыў Шэйману пашукаць новыя рынкі на поўдні.

У Зімбабвэ Шэймана наўпрост называюць "галоўным дарадцам Лукашэнкі".

Шэйман і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва

8. Самы галоўны генерал

Віктар Шэйман — баявы афіцэр, які ваяваў у Афганістане. У цяперашні час яго званне — генерал-палкоўнік. Гэта вышэй, чым у дзеючага міністра абароны Віктара Хрэніна. Які "ўсяго толькі" генерал-лейтэнант. І тое з 2020 года.

9. Кіруе справамі Лукашэнкі

З 2013 года Шэйман узначальваў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — і менавіта адтуль сёння сышоў у адстаўку. Кіраўніцтва справамі — велізарная арганізацыя, у падпарадкаванні якой арэндная нерухомасць, гатэлі, гандлёвыя аб'екты і грамадскае харчаванне, нацыянальныя паркі і многае іншае. Штогод КСП атрымлівае даход, які вылічваецца мільярдамі рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.