Шаўцоў застанецца кіраўніком Чырвонага Крыжа нягледзячы на рэкамендацыю адстаўкі

Дзмітрый Шаўцоў у "ДНР" / калаж Еўрарадыё

Дзмітрый Шаўцоў у "ДНР" / калаж Еўрарадыё / калаж Еўрарадыё

З'езд Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 7 верасня працягнуў паўнамоцтвы Дзмітрыя Шаўцова на пасадзе кіраўніка арганізацыі, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца рэкамендавала яму пакінуць пасаду да 3 кастрычніка. Паведамлялася, што супраць Шаўцова вядзецца расследаванне.

Шаўцоў адзначыўся паездкай у так званую "ДНР", дзе на ім была вопратка з літарай "Z" — сімвалам расійскай агрэсіі. Міжнародны Чырвоны Крыж у адмысловай заяве асудзіў гэтую паездку Шаўцова і паведаміў, што не быў загадзя папярэджаны пра яе.

"Я даў тлумачэнні з нагоды сваёй паездкі і сваіх выступаў", — заявіў Шаўцоў на з'ездзе.

Дарэчы, 19 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ён пацвердзіў, што Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічае ў вывазе дзяцей з Украіны ў Беларусь. З гэтай нагоды Украінскі Чырвоны Крыж заклікаў выключыць беларускую арганізацыю з міжнароднага руху.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі