Шатландыя пагражае накласці вета на выхад Брытаніі з ЕС

Шатландыя пагражае накласці вета на выхад Брытаніі з ЕС

Шатландскі парламент можа накласці вета на выхад Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага саюза. Пра гэта заявіла першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн, перадае Бі-Бі-Сі.

Па яе словах, парламент Шатландыі павінен афіцыйна пагадзіцца на выхад Вялікабрытаніі з ЕС. Сама Стэрджэн будзе заклікаць шатландскіх парламентароў галасаваць супраць гэтага.

На галасаванні наконт выхаду Вялікабрытаніі з ЕС пераважная большасць выбарцаў Шатландыі прагаласавалі супраць выхаду. Стэрджэн кажа, што хоча абараніць народ Шатландыі ад негатыўных наступстваў "брэкзіта". Раней яна заяўляла, што "брэкзіт" можа стаць падставай для яшчэ аднаго рэферэндуму наконт незалежнасці Шатландыі.

Як адзначае Бі-Бі-Сі, вета з боку шатландскага парламента малаверагоднае, бо палітычнам яно прывяло б да разрыву адносінаў з Лонданам.

Тым часам Стэрджэн заявіла, што яна і яе калегі на наступным тыдні пачнуць кансультацыі ў Брусэлі наконт таго, ці можа Шатландыя застацца ў Еўрасаюзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі