Шарль Мішэль: ЕС не будзе прапаноўваць перамовы Расіі вечна

Шарль Мішэль і Уладзімір Пуцін / РИА Новости
Шарль Мішэль і Уладзімір Пуцін / РИА Новости

Еўрасаюз не можа вечна прапаноўваць дыялог Расіі на фоне ракетных вучэнняў і павелічэння войскаў на мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

"Канцэнтрацыя расійскіх сіл вакол Украіны працягваецца, мы не бачым ніякіх прыкмет дээскалацыі... Мы не можам вечна прапаноўваць аліўкавую галіну: калі эскалацыя працягнецца, будуць уведзены маштабныя санкцыі", цытуе словы палітыка ТАСС.

Шарль Мішэль не хавае, што санкцыі супраць Расіі нанясуць эканамічны ўрон самім краінам — членам супольнасці. Але краіны Захаду маюць ідэі, як яго пераадолець.

Па словах Мішэля, сваімі дзеяннямі Расмя спрабавала "раздзяліць Захад", але замест гэтага ў яе атрымалася згуртаваць краіны ЕС, ЗША, Канаду і іншых партнёраў па ўсім свеце. Тым не менш, дыпламатычны шлях вырашэння канфлікту вакол Украіны паміж Расіяй і краінамі Захаду застаецца для еўрапейскага і амерыканскага бакоў прыярытэтным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі