Шакуючыя кадры нападу на коледж у Керчы (21+)

Шакуючыя кадры нападу на коледж у Керчы (21+)

Шакуючыя падрабязнасці нападу на коледж у Керчы — тэлеканал Россия 24 апублікаваў відэа з месца здарэння. Гэта матэрыялы з камераў відэаназірання, усталяваных у калідорах ды іншых памяшканнях навучальнай установы.

На відэа бачна, як 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў уваходзіць у коледж праз дзверы, якія не абсталяваныя сістэмай аховы і пры якіх няма нават вартаўніка. Ён праносіць у коледж вялікую торбу, відавочна, з выбухоўкай і зброяй. Таксама камеры зафіксавалі, што Раслякоў непасрэдна перад нападам размаўляў з нейкім іншым хлопцам. На відэа трапіў і той момант, дзе ён рыхтуе выбухоўку. Непасрэдна перад выбухам ён зрабіў тэлефонны званок.

Таксама бачны сам выбух, мітусня людзей, якія спрабуюць уратавацца — сярод іх ёсць параненыя. Ёсць кадры, дзе Раслякоў ходзіць калідорамі коледжа і страляе са зброі ў людзей.

Відэа было апублікаванае на афіцыйным канале Россия 24 на Youtube, а пазней яго выдалілі.

Напад на Керчанскі політэхнічны коледж адбыўся 17 кастрычніка. Яго ахвярамі сталі 20 чалавек, яшчэ прыкладна паўсотні атрымалі раненні. Сам нападнік, паводле версіі следства, скончыў жыццё самагубствам.

18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў вучыўся ў гэтым коледжы. Паведамляецца, што ў дзяцінстве ён быў жорсткім і здзекаваўся з жывёлаў. Бацькі хлопца разышліся: тата інвалід і жыве асобна, маці з’яўляецца прыхільніцай секты “Сведкі Іеговы”.

Сёлета ў верасні хлопец атрымаў права на нашэнне ружжа 12-га калібру.

Керч знаходзіцца на тэрыторыі анексаванага Расіяй Крыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі