Шахматысты Беларусі і РФ атрымалі права выступаць пад сцягам FIDE да 2024 года

Беларусы і расіяне могуць гуляць толькі пад сцягам FIDE / pixabay.com

Шахматысты Беларусі і РФ атрымалі права выступаць пад сцягам FIDE да 1 студзеня 2024 года ("калі не будзе прынятае іншае рашэнне"). Такое рашэнне Савета Міжнароднай шахматнай федэрацыі было агучана ў панядзелак. Папярэдні дазвол на ўдзел у міжнародных турнірах для беларускіх і расійскіх шахматыстаў дзейнічаў да канца 2022-га.

Санкцыі супраць беларускага і расійскага спорту былі ўведзены пасля нападу Расіі на Украіну. Пад іх трапілі і шахматысты. Зборныя Беларусі і Расіі ў сакавіку былі адхіленыя ад міжнародных шахматных турніраў. Аднак шахматыстам з дзвюх краін дазволілі ўдзельнічаць у індывідуальных турнірах пад сцягам FIDE. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.