"Шахцёр" другі год запар выйграў рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі
![Хакеісты "Шахцёра"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/202.jpg.webp?itok=S9A5TG_C)
Хакеісты "Шахцёра" / hockey.by
"Шахцёр" другі год запар выйграў рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі. Пра гэта стала вядома ў чацвер пасля перамогі салігорцаў у авертайме над "Брэстам" — 3:2 (1:1, 1:0, 0:1, 1:0). У "Шахцёра" стала 86 ачкоў і застаецца правесці яшчэ адзін матч. У "Віцебска" 82 ачкі і дзве гульні ў запасе.
Матчы 1/4 фіналу стартуюць у сакавіку. Ужо вядомыя дзве пары: "Юнацтва" і "Металург" (дзейны чэмпіён), "Нёман" і "Гомель". Сапернікі "Шахцёра" і "Віцебска" стануць вядомыя пазней. За дзве пуцёўкі ў плэй-оф пазмагаюцца "Ліда", "Брэст", "Хімік" і "Лакаматыў".
!["Шахцёр" другі год запар выйграў рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5_2.JPG.webp?itok=FBbOiwHE)
hockey.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.