“Шахцёр” вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце краіны па футболе

“Шахцёр” вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце краіны па футболе

Салігорскі “Шахцёр” вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 23 верасня ў рамках 23 тура ён разграміў аўтсайдэра “Іслач” з лікам 4:0. Такім чынам, гарнякі ссунулі на другі радок мінскае “Дынама”, якое ў пятніцу саступіла брэсцкім аднаклубнікам (0:1) і згубіла ачкі.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на лідарства ў чэмпіянаце, барысаўскі БАТЭ, разграміў “Слуцк” з лікам 6:0.  Цяпер паміж трыма камандамі, якія займаюць верхнія радкі табліцы, розніца ўсяго ў адно ачко.

Раней, 22 верасня ў 23 туры гулялі таксама “Гомель” і “Дняпро”, якія скончылі матч з лікам 0:0.

Сёння, 24 верасня тур завяршаецца наступнымі матчамі: “Славія” — “Крумкачы”, “Мінск” — “Віцебск”, “Гарадзея” — “Нафтан”, “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі