Вы тут

Серхіё Рамас падпісаў кантракт з ПСЖ

Серхіё Рамас / psg.fr

Серхіё Рамас падпісаў кантракт з ПСЖ. Як паведамляе прэс-служба французскага футбольнага клуба, кантракт з былым абаронцам мадрыдскага "Рэала" разлічаны на 2 гады. Рамас знаходзіўся ў статусе свабоднага агента.

Серхіё Рамасу 35 гадоў. Ён пачаў сваю кар'еру ў "Севільі", а з 2005-га выступаў выключна за "Рэал". Рамас — гулец нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.