Серэна Уільямс сенсацыйна прайграла італьянцы Раберце Вінчы

Серэна Уільямс сенсацыйна прайграла італьянцы Раберце Вінчы

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, якая з’яўляецца першай ракеткай свету ў рэйтынгу WTA, не змагла выйсці ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У паўфінальным матчы яна сенсацыйна прайграла 46-й ракетцы свету Раберце Вінчы з Італіі — 6:2, 4:6, 4:6. Такім чынам, Уільямс не змагла выйграць чацвёрты турнір з серыі “Вялікага шлема” за адзін сезон.

У вырашальным матчы US Open Вінчы сустрэнецца са сваёй суайчынніцай Флавіяй Пенетай (26-е месца ў рэйтынгу). Раней Пенета перамагла ў паўфінале 2-ю ракетку свету румынку Сімону Халеп, якая выбіла ў турніру беларуску Вікторыю Азаранку.

Фота: REUTERS

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі