Сепаратысты блакуюць міліцыю ў Адэсе, ёсць пацярпелыя

Як перадае карэспандэнт УНІАН, мітынгоўцы прайшлі па вуліцы Пушкінскай, скандуючы: “Адэса — рускі горад!”, “Далоў Хунту” і г.д. Некалькі агрэсіўных маладых людзей разбілі газетны кіёск, на вітрыне якога ўбачылі часопіс з выявай на вокладцы кандыдата ў мэры Адэсы Эдуарда Гурвіца.



Збілі мужчыну, які выгукнуў: “Слава Украіне!”. Яму праламалі галаву. Ад расправы мужчыну ўратавалі мінакі і міліцыянт.


Цяпер мітынгоўцы абкружылі будынак гарадской міліцыі. Чуваць абвінавачанні на адрас міліцыянтаў, ад іх патрабуюць, каб яны ўкленчылі.



Да гэтага на Куліковым полі ў Адэсе ўсталявалі вялікі сцяг Расіі, каля якога паставілі ікону і кветкі. Там некаторыя грамадзяне заклікаюць ісці да міліцыі, нейкі чалавек пачаў крычаць, што на вуліцы Прэабражэнскай “нашых людзей закідваюць камянямі правасекі”.



Сітуацыя ўсё болей абвастраецца. Каля будынку міліцыі шмат агрэсіўна настроеных маладых людзей з электрашокерамі ў руках. Яны пагражаюць журналістам, патрабуючы паказаць пасведчанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі