Вы тут

Семярых мінчукоў, якія размалявалі цюкі з сенам, узялі пад варту

Размаляваныя цюкі

Пад варту ўзялі семярых мінчукоў, якія размалявалі цюкі з сенам. Сярод іх сям’я і бацькі непаўналетніх дзяцей, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Здарэнне адбылося ў ноч на 2 верасня ў Дзяржынскім раёне. Чатыры мужчыны і тры жанчыны былі затрыманыя, калі размалёўвалі цюкі з сенам — малявалі чырвоныя палосы на белым фоне і знак "Стоп таракан!". Яны паспелі размаляваць 82 цюкі. У міліцыю, як паведамлялася, затэлефанаваў адзін з мясцовых жыхароў. На затрыманых пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). 

Праваабаронцы паведамляюць іх імёны: Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, муж і жонка Андрэй і Кацярына Арыко, Іван Чэравяка.

Дома ва ўсіх адбыліся ператрусы. Да суда мінчукоў змясцілі ў жодзінскую турму №8. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У некаторых затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.