Сем'ям загінулых на "Пінскдрэве" выплацяць па 100 мільёнаў рублёў

Сем'і ж пацярпелых у піснкай аварыі атрымаюць па 50 мільёнаў. Такое рашэнне прынялі на савеце дырэктараў "Пінскдрэву" 1 лістапада.
У першы дзень аварыі была створаная камісія па аказанні першаснай дапамогі сем'ям пацярпелых. Сем'і загінулых ужо атрымалі па 10 мільёнаў, а пацярпелых - па тры. Гэтыя выплаты зрабілі ў першыя  дні пасля трагедыі. Сродкі атрымалі і ўсе тыя, хто памер у рэанімацыі. Таксама некаторым з сем'яў загінулых дадаткова выплацілі па тры мільёны.

Цягам двух тыдняў сем'і былых работнікаў прадпрыемства атрымаюць астатнія выплаты. У гэтым Еўрарадыё запэўніў кіраўнік службы грамадскіх сувязяў "Пінскдрэву" Дзмітры Кірыковіч.

Кірыковіч: "На савеце дырэктараў было прынятае рашэнне, што выплаты сем'ям загінулых складуць па 100 мільёнаў рублёў, а сем'ям пацярпелых у аварыі - па 50 мільёнаў рублёў. Наша кіраўніцтва прыязджае на кожныя пахаванні і бачыць вочы і гора кожнай сям'і".

Сярод іншага, "Пінскдрэў" забяспечвае пахаванні загінулых і ўсталяванне помнікаў на могілках, адзначыў сп.Кірыковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі