Сельгаспрадпрыемствы не прадаставілі транспарт сілавікам, будуць суды

У пачатку чэрвеня на некаторых дарогах Гомельшчыны з'явіліся блокпасты / ТРК "Гомель" 
У пачатку чэрвеня на некаторых дарогах Гомельшчыны з'явіліся блокпасты / ТРК "Гомель" 

У Гомельскай вобласці два сельгаспрадпрыемствы не змаглі прадаставіць свой транспарт сілавікам. Іх чакаюць суды, піша "Флагшток".

Разгляд адміністрацыйных спраў прызначаны на 27 чэрвеня. Артыкул — "Невыкананне ваенна-транспартных абавязкаў". Фігуранты спраў — дырэктар сельгаспрадпрыемства "Рагінь" з Буда-Кашалёўскага раёна Уладзімір Цытрыкаў і ААТ "Майсееўка" з Кастрычніцкага раёна. Дырэктару пагражае штраф у памеры 30 базавых велічынь (гэта 1110 рублёў), а прадпрыемству — 300 базавых (11100 рублёў).

Мяркуецца, што тэхніка сельгаспрадпрыемстваў спатрэбілася сілавікам у пачатку чэрвеня, калі ў Гомельскай вобласці праходзілі "антытэрарыстычныя вучэнні". На некаторых дарогах з'явіліся блокпасты

Сельгаспрадпрыемствы не прадаставілі транспарт сілавікам, будуць суды
t.me/flagshtok/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі