Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Як спецыяльны госць на сцэну выйдзе беларускі гурт Sciana.
Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты "Тартак " і "Скрябин".
Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс".
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае "праўкраінскі змест". Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на "Бандэрштаце" ужо выступалі Akute, "Таварыш Маўзэр", Vincent і Terrakod.
Акрамя музычнай сцэны ўдзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.