Міжнародны фестываль рэкламы "Канскія львы" праходзіў з 16 па 22 чэрвеня.
Праект быў рэалізаваны гэтай зімой. Цягам 20 дзён на тэлевізійных каналах Расіі, Нямеччыны, Швейцарыі, Румыніі, Сербіі і Польшчы ў эфіры прагнозаў надвор'я з'яўляліся бяздомныя людзі.
У Расіі праект быў прадстаўлены на тэлеканале ДОЖДЬ. Першай удзельніцай праекта стала Ірына Рыгораўна з Гомелю. Пазней фонд "Справядлівая дапамога" спрабаваў адправіць яе ў Беларусь, потым яна ляжала ў лякарні, зараз па дапамогу не звяртаецца.
Ідэя праекту "Дні надзеі" заключалася ў тым, каб распавесці грамадству, у якой складанай сітуацыі апынуліся бяздомныя людзі па ўсёй Еўропе ў выніку асабліва халоднай зімы, а таксама сабраць ахвяраванні.