Але 21 чэрвеня, падчас рэпетыцыі гітарыста Андрэя Званкова ўдарыла токам. Ён атрымаў апёкі рукі, абгарэла і яго гітара.
Музыкі адразу ж выклікалі "хуткую". Канцэрт у выніку быў адменены. Як паведамляецца на афіцыйным сайце гурта, выступ не адбыўся "па віне арганізатараў, якія не захавалі бяспеку падлучэння абсталявання".
"Цяпер з Андрэем усё ў парадку, але ўпэўненасці ў тым, што больш ніхто не пацерпіць, уключаючы гледачоў, у нас не было", — пішуць музыкі.
“Би-2”— рок-гурт, заснаваны ў 1985 годзе ў Беларусі, аднак ён стаў папулярным толькі пасля пераезду ў Расію.