СБУ заявіла, што выкрыла здрадніка, які працаваў на спецслужбы Беларусі

Затрыманы / ssu.gov.ua
Затрыманы / ssu.gov.ua

СБУ заявіла, што напрыканцы мінулага года выкрыла і затрымала ў выніку спецаперацыі здрадніка, які працаваў на спецслужбы Беларусі. Мужчына "збіраў разведаныя пра Сілы абароны ў памежных раёнах паўночнай Украіны". Ён жыў на Чарнігаўшчыне і арганізаваў канал перапраўкі праз мяжу ўкраінскіх грамадзян, якія ўцякалі ад прызыву ў войска.

З паведамлення СБУ вынікае, што спачатку затрыманага збіраліся прыцягнуць да адказнасці за перапраўку людзей праз мяжу, але пасля выявіліся "новыя факты злачыннай дзейнасці", а менавіта — "разведвальна-падрыўная дзейнасць" на карысць суседняй дзяржавы. Агента цікавіла не толькі размяшчэнне і перасоўванне ўкраінскіх вайсковых часцей, але і месца жыхарства іх каманднага складу. Сабраныя звесткі збіраўся перадаць праз аднаго з уцекачоў ад прызыву.

Беларускага агента абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве", незаконным абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі, а таксама ў арганізацыі незаконнай перапраўкі людзей праз дзяржаўную мяжу.

СБУ заявіла, што выкрыла здрадніка, які працаваў на спецслужбы Беларусі
ssu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі