СБУ прыйшла з "мерапрыемствамі" на ўкраінскія аб'екты Маскоўскага патрыярхату

Прадстаўнікі ўкраінскіх спецслужбаў на тэрыторыі храма / @SBUkr
Прадстаўнікі ўкраінскіх спецслужбаў на тэрыторыі храма / @SBUkr

Служба бяспекі Украіны праводзіць "контрвыведніцкія мерапрыемствы" на аб'ектах Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхату), расказалі ў прэс-службе СБУ. Ператрусы праходзяць у цэрквах і манастырах у 9 абласцях краіны.

Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца "ў тым ліку для недапушчэння выкарыстання рэлігійных суполак як ячэйкі "рускага свету", патлумачылі ў СБУ. Акрамя таго гэта робіцца, каб "засцерагчы насельніцтва ад правакацый і тэрарыстычных актаў".

У прысутнасці і пры ўдзеле царкоўных дзеячаў прадстаўнікі СБУ праводзяць агляд тэрыторыі і памяшканняў (у тым ліку гасцініц). Яны шукаюць асоб, якія могуць быць датычныя да супрацьпраўнай дзейнасці супраць дзяржаўнага суверэнітэту Украіны, а таксама шукаюць прадметы, забароненыя да абароту.

Гэтымі днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў санкцыі супраць сямі дзеячаў Украінскай Праваслаўнай Царквы. У санкцыйны спіс трапілі у тым ліку і чатыры мітрапаліты . "Мы робім усё для таго, каб дзяржава-агрэсар не мела ні адной нітачкі, за якую яно магло б тузаць ўкраінскае грамадства", патлумачыў тады сваё рашэнне Зяленскі.

СБУ пришла с "мероприятиями" на украинские объекты Московского патриархата
Прадстаўнікі СБУ шукалі асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, а таксама прадметы, забароненыя да абароту /  @SBUkr
СБУ пришла с "мероприятиями" на украинские объекты Московского патриархата
Асаблівую ўвагу надалі памяшканням гасцінічнага тыпу/  @SBUkr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі