СБУ паказала, як яе спецназ збіў расійскі верталёт на Запарожскім напрамку

Ка-52 / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Ка-52 здзейсніў "жорсткую пасадку" пасля стрэлу з ПЗРК.
Служба бяспекі Украіны паказала, як яе спецназ збіў расійскі верталёт на Запарожскім напрамку. У зоне паражэння з'явіліся тры верталёты. Адзін з іх, Ка-52, здзейсніў "жорсткую пасадку" пасля стрэлу з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу.
Верталёт збіты спецназаўцамі Цэнтра спецыяльных аперацый "А" СБУ, якія ўдзельнічаюць у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі на ўсходзе і поўдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.