Вы тут

Сайт перапісу, які "лёг" у першы дзень, каштаваў 320 тысяч рублёў

pixabay.com

Сайт перапісу ў Беларусі каштаваў 320 тысяч рублёў (каля 160 тысяч долараў). Пра гэта сайту dev.by распавёў Віктар Салаўёў, дырэктар кампаніі Erpbel. Менавіта гэтая фірма распрацоўвала сайт перапісу. 

Як паведамляла Еўрарадыё, у першы дзень перапісу, 4 кастрычніка, абедзве пляцоўкі, дзе можна было запоўніць анкеты для перапісу, завіслі, бо не вытрымалі наплыву наведнікаў. 

Заяўкі на тэндар падалі тры кампаніі. Адну з іх адхілілі за высокія кошты, другую — як неадпаведную патрабаванням конкурсу.

"Агульны арыенціровачны кошт закупкі па конкурсе быў 320 тысяч рублёў. Кампанія Light Well Organization прапанавала выканаць працу за 374 тысяч рублёў. Кампанія, якую камісія конкурсу назвала "неадпаведнай" кваліфікацыйным патрабаванням, — PST Labs", — распавёў Салаўёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.